Беларуская пячора — вапняковая пячора ў Гудауцкім раёне Абхазіі, на паўднёвым схіле Бзыбскага хрыбта.

Апісанне Працягласць пячоры — 300 м, глыбіня — 210 м, плошча — 300 м², аб’ём — 45000 м³, вышыня ўваходу — 800—850 мПеречень классифицированных пещер. 1989 год .

Уваходная адтуліна — правал дыяметрам 7 м. На нахільным дне 80-мятровага калодзежа глыбавы завал і вузкі праход да каскаду ўнутраных калодзежаў глыбінёй ад 10 да 50 м з кароткімі гарызантальнымі ўчасткамі паміж імі. Паражніна канчаецца глыбавымі наваламі на глыбіні 195 м і вузкай вертыкальнай шчылінай (-210 м)Крупные карстовые полости СССР. III. Спелеологические провинции Большого и Малого Кавказа.

Пячора закладзена ў ніжнемелавых вапняках. Падчас дажджоў адзначаны моцны капёж.

Гісторыя Шахта выяўлена ў 1980 годзе, пройдзена да 100 м экспедыцыяй мінскіх спелеолагаў пад кіраўніцтвам М. В. Валькова і названа ў гонар Беларусі. У 1981 годзе дасягнута глыбіня 205 м (кіраўнік экспедыцыі В. Б. Залескі), а ў 1981 годзе −210 м (кіраўнік экспедыцыі В. Трусаў).

Катэгорыя:Пячоры Катэгорыя:Каўказскія горы Катэгорыя:Геаграфія Абхазіі