Тэадор Шван (; , г. Нойс, Германія — ) — нямецкі біёлаг, гістолаг і фізіёлаг, стваральнік клетачнай тэорыі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1879), Парыжскай АН (1879), Бельгійскай АН (1841).

Біяграфічныя звесткі Вучань І. П. Мюлера. Скончыў Бонскі ўніверсітэт (1833). 3 1834 у Анатамічным музеі Берлінскага ўніверсітэта. Прафесар Лувенскага (з 1839) і Льежскага (1848—80) універсітэтаў (Бельгія).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання (адкрыў у 1836 фермент пепсін), гісталогіі, анатоміі нервовай сістэмы. На аснове ўласных даследаванняў, прац М. Я. Шлейдэна і іншых вучоных у творы «Мікраскапічныя даследаванні аб адпаведнасці ў структуры і росце жывёл і раслін» (1839) сфармуляваў палажэнні аб утварэнні клетак і клетачнай будове арганізмаў.

Літаратура Леанцюк А. Шван

Катэгорыя:Біёлагі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Лувенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Льежскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства