Жаду́нь, Жадунька, ЖадункаОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» — рака ў Клятнянскім раёне Бранскай вобласці Расіі і Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн ракі Сож).
Назва Назва Жадунь балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.
Той жа корань у рачных і азёрных назвах (збольшага на Верхнім Падняпроўі) *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, *Няжода, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202..
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396..
Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205..
Пашыральнікі -un-, -ūn- у літоўскіх гідронімах тыпу Ežerūnà, Vil̃kunisP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 281—282..
Ніжэй па цячэнні ракі Беседзь, у якую ўцякае Жадунь, ля Касцюковічаў уцякае яшчэ адна Жадунь. Іх назвы ніяк не дыферэнцыяваныя. Тыпалагічна блізкую сітуацыю можна ўгледзець і ў сярэднім цячэнні Дзвіны, у якую справа і злева, адносна недалёка адна ад адной уцякаюць рэкі Обаль і Абалянка (< Обаль), абедзве назвы ад балцкага *Abalis «Рака (цякучая, плыткая)».
Адносна недалёка ад гэтых дзвюх Жадуняў за расійскай мяжой таксама рэчкі ПражодаПражода і НяжодкаНяжодка, у назвах якіх той жа корань žod- / žad-. Гэта дробныя рэчкі, на вытоках буйнейшых рэк, адпаведна, Вароніцы (цячэ ў Іпуць) і Устрома (цячэ ў Дняпро). Назву Пражода тыпалагічна можна зблізіць з літоўскім pratekti «пачаць цячы, памалу сачыцца», protekom «бегма (бяжаць)», назву Няжодка (< *Няжода) — з назвамі тыпу Нецеч, Нёўда, Ненач.
Калі значэнне назвы Жадунь можна перадаць як «Цякучая (рака)», дык назвамі Пражода і *Няжода пазначаліся, наадварот, рэчкі слабацечныя.
Гідраграфія Даўжыня ракі 23 км, з іх 12 км у Хоцімскім раёне. Плошча вадазбору 148 км². Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Бранскай вобласці, у напрамку на паўночны захад ад вёскі Семірычы. Упадае ў Беседзь каля паўднёвай ускраіны гарадскога пасёлка Хоцімск. Прытокі — Уюнка (правы) і ручай Варвараўка (левы). Каля Хоцімска на рацэ плаціна і сажалка.
Літаратура
Ліст карты N-35-90. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Хоцімскага раёна Катэгорыя:Прытокі Беседзі