Амало́й () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Якуціі. Працякае па тэрыторыі Эвена-Бытантайскага, Булунскага і Усць-Янскага ўлусаў.
Даўжыня ракі 593 кмГосударственный водный реестр РФ. Плошча вадазбору — 38 900 км². Выток ракі знаходзіцца ў Сіетындэнскім хрыбце (сістэма Верхаянскага хрыбта), цячэ на поўнач уздоўж хрыбта Кулар. Упадае ў губу Буор-Хая мора Лапцевых, утварае эстуарый. Расход вады ў раёне сяла Намы (352 км ад вусця) складае 35,99 м³/с, найбольшы (138,59 м³/с) прыпадае на чэрвень (даныя назіранняў з 1979 па 1993 год). Жыўленне снегавое і дажджавое. Амалой замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў пачатку чэрвеня. Густата рачной сеткі басейна ракі 0,65 км/км²Жук В. А., Алексеевский Н. И. Омолой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России».
Прытокі: Балаган-Айаана, Элгэс, Барбахчаан, Батар-Юрэх, Улахан-Кюёгюлюр, Былыктыыр, Тыылаах, Даласалаах, Аргаа-Юрэх, Урасалаах, Буор-Юрэх, Кураанах-Юрэх (Алтан), Кучаанай, Бакы, Кыылаах, Дайыылаах, Тайахтаах-Юрэх, Саха-Аартыга, Аата-Суох, Бухурук, Бугурун, Курунг-Юрэх, Аата-Суох і інш.
Рака багата рыбай, у вусці — лоўля омуля.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Алексеевский Н. И. Омолой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Omoloy At Namu // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых