Рудзігер фон дэр Гольц (; , Цюліхау, Правінцыя Брандэнбург, Прусія, цяпер Польшча — , Бернбойрэн, Баварыя, Германія) — нямецкі генерал, граф.
Біяграфія З дваранскага роду . У гады Першай сусветнай вайны даслужыўся да пасады камандзіра так званай «», якая дзейнічала ў Прыбалтыцы. На чале германскага экспедыцыйнага корпуса ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Фінляндыі на баку буржуазнага ўрада, аказваў дапамогу ў арганізацыі фінскай арміі.Der Feldzug in Finnland Падтрымліваў палітыку фінскага генерала К. Манергейма.
У пачатку 1919 г. пад ціскам Антанты адкліканы з Фінляндыі, вярнуўся ў Прыбалтыку, дзе ўдзельнічаў у стварэнні прыбалтыйскага ландэсвера. З 1 лютага 1919 года камандаваў антыбальшавіцкімі сіламі ў Латвіі. Прыхільнік стварэння Балтыйскага герцагства. У красавіку 1919 г. раззброіў у Лібаве латышскія нацыянальныя войскі і скінуў урад К. Улманіса, замяніўшы яго сваім стаўленікам А. Ніедрам. Войскі пад яго камандаваннем занялі Курляндыю і Рыгу (22 мая 1919 г.) (Пасля адстаўкі фон дэр Гольца гэтыя ўзброеныя сілы перайшлі пад камандаванне Берманта-Авалава.)
У кастрычніку 1919 г. па патрабаванні латвійскіх улад і Вялікабрытаніі быў адкліканы з Латвіі ўрадам Веймарскай рэспублікіГольц Рудзігер.
У Германіі стаў праціўнікам Веймарскай рэспублікі. Удзельнічаў у Капаўскім путчы. З 1934 г. займаў добра аплачваную, але малаўплывовую пасаду кіраўніка ветэранскай арганізацыі Імперскі саюз нямецкіх афіцэраў ().
У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гг. бульвар Аспазіяс у Рызе насіў імя фон дэр ГольцаБульвар Аспазіяс.
Мемуары Goltz Rüdiger von der Meine Sendung im Finland und im Baltikum Leipzig: K.F.Kochler Verlag, 1920. (Русс. перевод: Р. фон дер Гольц. Моя миссия в Финляндии и Прибалтике. СПб.: Изд-во Европейского университета, 2015). Goltz Rüdiger von der Als politischer General im Osten Leipzig, 1936.
Крыніцы
Літаратура Рюдигер фон дер Гольц. Моя миссия в Финляндии и Прибалтике / генерал граф Рюдигер фон дер Гольц; пер. с нем., вступит. ст., коммент. Л. Ланника. — СПб. : Издательство Европейского университета в Санкт-Петербурге, 2015. — 318 с. : ил. ; c. карты. — (Эпоха войн и революций;вып. 7). ISBN 978-5-94380-188-4 Bermond-Awaloff Pavel, Im Kampf gegen den Bolschewismus. Erinnerungen von General Fürst Awaloff, Oberbefehlshaber der Deutsch-Russischen Westarmee im Baltikum. Glückstadt, Hamburg: Verlag J.J. Augustin. BischoffJosef, Die letzte Front. Geschichte der Eiserne Division im Baltikum 1919, Berlin 1935. Darstellungen aus den Nachkriegskämpfen deutscher Truppen und Freikorps, Bd 2: Der Feldzug im Baltikum bis zur zweiten Einnahme von Riga. Januar bis Mai 1919, Berlin 1937; Bd 3: Die Kämpfe im Baltikum nach der zweiten Einnahme von Riga. Juni bis Dezember 1919, Berlin 1938. Die baltische Landeswehr im Befreiungskampf gegen den Bolschewismus. Ein Gedenkbuch, herausgegeben vom baltischen Landeswehrein, Riga 1929. Kiewisz Leon, Sprawy łotewskie w bałtyckiej polityce Niemiec 1914—1919, Poznań 1970. Łossowski Piotr, Między wojną a pokojem. Niemieckie zamysły wojenne na wschodzie w obliczu traktatu wersalskiego. Marzec-kwiecień 1919, Warszawa 1976. Paluszyński Tomasz, Walka o niepodległość Łotwy 1914—1921, Warszawa 1999. Paluszyński Tomasz, Walka o niepodległość Estonii 1914—1920, Poznań 2007. Von den baltische Provinzen zu den baltischen Staaten. Beiträge zur Entstehungsgeschichte der Republiken Estland und Lettland, Bd I (1917—1918), Bd II (1919—1920), Marburg 1971, 1977. Jobst Knigge, Kontinuität deutscher Kriegsziele im Baltikum. Deutsche Baltikumpolitik 1918/19 und das Kontinuitätsproblem, Verlag Dr. Kovacs Hamburg 2003.
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Фрайкора Катэгорыя:Военачальнікі Латвіі Катэгорыя:Военачальнікі Фінляндыі Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Мемуарысты Германіі Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Фінляндыі Катэгорыя:Антыкамунізм у Латвіі Рудзігер Катэгорыя:Манархісты Германіі