Дро́здка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ілія (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 11 км (12Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км. Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на захад ад вёскі Траянец. Упадае ў Ілію прыкладна за 2,7 км на захад ад вёскі Глыбачаны. Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша. Рэчышча Дроздкі каналізаванае.
Каля ракі вёскі Рэпішча, Пасадзец.
Літаратура
Ліст карты N-35-55. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Іліі