Пя́рну () — партовы горад на паўднёвым захадзе Эстоніі, цэнтра павета Пярну. Пярну — галоўны порт Эстоніі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Знаходзіцца на аднайменнай рацэ і Саўзе, на шляху з Рыгі ў Талін.

Гісторыя Заснаваны ў 1241 годзе рыцарамі Тэўтонскага ордэна. У 1562 годзе захоплены шведамі, у 1565 годзе на кароткі час быў заняты лівонскімі рыцарамі, у 1575 — захоплены маскоўцамі. Вызвалены мясцовай шляхтай і вялікалітоўскімі войскамі. З 1582 года частка Інфлянтаў як кандамініўма Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. З 1598 годзе парнаўскі ваявода і кашталян ўваходзілі ў сенат Рэчы Паспалітай.

У 1600 годзе захоплены шведамі. У 1609 годзе вызвалены вялікалітоўскімі войскамі пад камандаваннем Я. К. Хадкевіча. З 1598 года староства трымаў Леў Сапега, які перапрадаў яго Янушу Кішцы ў 1610 годзе. Падчас войнаў Пярну неаднойчы пераходзіў з рук у рукі пакуль у 1617 годзе амаль на сто гадоў не стаў шведскім.

У 1699—1710 гадах у Пярну часова знаходзіўся Тартускі ўніверсітэт. Аднак падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1710 годзе горад быў захоплены маскоўцамі і заставаўся ў складзе Расіі да абвяшчэння незалежнасці Эстоніяй у 1918 годзе.

Клімат Клімат Пярну характарызуецца мяккай зімой і дажджлівым, халаднаватым летам. Адносная вільготнасць паветра — 81 % (ад 71 % у маі да 88 % у лістападзе—снежні).Эстонскі Інстытут метэаралогіі і гідралогіі: Ападкі і вільготнасць паветра

Насельніцтва

Культура «Эндла» Пярнуская канцэртная зала Пярнуская цэнтральная бібліятэка Пярнускі музей

Памятныя мясціны Пярнуская ратуша Віла Амендэ Царква Святой Кацярыны Царква Святой Лізаветы Праабражэнскі сабор Чырвоная вежа Пярнуская гразелячэбніца

Гарады-пабрацімы Вааса, Фінляндыя Елгава, Латвія Юрмала, Латвія Шаўляй, Літва Паланга, Літва Оскархамн, Швецыя Сочы, Расія Вялікі Ноўгарад, Расія Драмэн, Нарвегія Портсмут, ЗША Оўшэн-Сіці, ЗША Ялта, Украіна

Вядомыя асобы Элізабэт Аспэ — эстонская пісьменніца. Арба Валдма — эстонска-сербскі кампазітар. Андрус Веэрпалу — эстонскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён. Андрус Каласту — кампазітар і дырыжор. Хуга Каха — эстонскі біёлаг. Март Порт — эстонскі архітэктар. Эрыка Салумяэ — эстонская велагоншчыца. Юры Талвет — эстонскі паэт. Юры Там — эстонскі лёгкаатлет. Ээрык-Юхан Труувялі — эстонскі дзяржаўны дзеяч. Март Хельмэ — эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Андрэй Ямся — эстонскі вясляр, алімпійскі прызёр.

Літаратура \

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Эстоніі Катэгорыя:Парты Балтыйскага мора Катэгорыя:Курорты Эстоніі Катэгорыя:Ганза