Сельва ( ад — лес) — геаграфічны тэрмін, які ўжываецца для пазначэння вільготных трапічных лясоў (джунгляў) у Паўднёвай Амерыцы пераважна ў басейне ракі Амазонка.
Сельва ўтвараецца на шырокіх нізінных участках сушы ва ўмовах сталага прэснаводнага ўвільгатнення, з той прычыны, што глеба сельвы вельмі бедная на мінеральныя рэчывы, вымываемыя трапічнымі дажджамі. У сельве часта назіраецца моцная забалочанасць. Раслінны і жывёльны свет адрозніваецца буйствам фарбаў і разнастайнасцю відаў раслін, птушак і сысуноў.
thumb|right|250px|Асноўнае размяшчэнне трапічных сельваў. thumb|right|250px|Асноўнае размяшчэнне сельваў з умераным кліматам. Амазонская сельва — самы буйны ў свеце трапічны лес. Яна размешчана на шырокай, амаль плоскай раўніне, якая ахоплівае амаль увесь басейн ракі Амазонка. Межы сельвы выразна акрэслены ўсходнім падножжам Андаў, а таксама схіламі Бразільскага і Гвіянскага нагор'яў. Грандыёзны масіў займае 5,5 мільёна квадратных кіламетраў — палову агульнай плошчы такіх лясоў на планеце. Яна знаходзіцца на тэрыторыі дзевяці дзяржаў — Бразіліі (найвялікшы кавалак), Перу, Калумбіі, Венесуэлы, Эквадора, Балівіі, Гаяны, Сурынама, Французскай Гвіяны.
Галоўныя сельвы Амазонская сельва, у Паўднёвай Амерыцы Лакандонская сельва, у Мексіцы Сельва Конга Сельва Папуа-Новая Гвінея Сельва Калімантана Сельва Дар'ена Сельва Чоко Сельва Цэнтральнай Амерыкі Сельва Мадагаскара Сельва Місанеры ці Параны, Аргенціна Сельва Санта-Дамінга Сельва Паранская Аргенціна, Парагвай і Бразілія Сельва Тукумана-Араненская ці Юнгас Аргенціны
Літаратура
Спасылкі
Трапічныя лясы Comunidad Nativa de Queros Selva Perú Cusco Portal Selva Lluviosa (англ.). Кааліцыя краін дажджлівых сельваў (англ.).
Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Геаграфія Паўднёвай Амерыкі