Дом па Ленінскай вуліцы, 5а — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму. Размешчаны ў двары дамоў № 1—7, за гарадской ратушай.
Гісторыя Пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. з цэглы як жылы дом.
У наш час з боку Дняпра да будынка прыбудаваны жылы дом па адрасе вуліца Архірэйскі Вал Каніскага, 7.
У 2017 годзе тарэц будынка быў упрыгожаны муралам, створаным мастаком Рыгорам Шараевым. Праект быў прапанаваны ў гонар 750-годдзя Магілёва адным з прадпрымальнікаў, які пражывае ў доме каля ратушы, ён жа і выступіў спонсарам стварэння роспісу. Малюнак складаецца з герба Магілёва, выяў майстроў — шкловыдзімальніка і ганчара, а таксама найстаражытнай захаванай выявы горада з гравюры 1702 года і арнаменту са старонак старадаўніх магілёўскіх кнігМУЗЕЙ ИСТОРИИ МОГИЛЁВА У РАТУШИ УКРАСИЛО ГРАФФИТИ С ГЕРБОМ ГОРОДА .
У будынку пасля завяршэння рамонту ў 2018 годзе будзе размешчана экспазіцыя і сховішча фондаў гарадскога гістарычнага музея.
Архітэктура Дом № 5а уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з падвалам. Вуглавая плоскасць паміж фасадамі, арыентаванымі ў бок Дняпра і плошчы Славы, скошана. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Паверхі падзяляе карнізны пояс, сцены завершаны развітым прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка анфіладнага тыпу.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм