Карл Густаў Масандэр (; , Кальмар — , Дротнінгхальм, лен Стакгольм) — шведскі ўрач і хімік. Першаадкрывальнік лантана (1839), эрбія (1843), тэрбія (1843).

Біяграфія Нарадзіўся 10 верасня 1797 года ў Кальмары, дзе і пайшоў у школу. У 12 гадоў хлопчык пераехаў з маці ў Стакгольм, дзе пачаў навучацца аптэчнай справе. У 1817 годзе здаў экзамены на аптэкара. Працуючы аптэкарам, зацікавіўся медыцынай і ў 1824 годзе паступіў у Каралінскі інстытут, які скончыў са ступенню магістра хірургіі у 1824 годзе. Пасля заканчэння інстытута на працягу некалькіх гадоў служыў ваенным хірургам.

Па завяршэнні хірургічнай кар’еры, становіцца выкладчыкам хіміі ў Каралінскім інстытуце і асістэнтам у мінералагічнай калекцыі Шведскага музея натуральнай гісторыі. Навучаўся і доўгі час жыў у кватэры Ёнса Берцэліуса. З 1832 года быў яго асістэнтам, а пасля адстаўкі — у 1836 годзе робіцца пераемнікам на пасадзе прафесара хіміі і фармакалогіі Каралінскага інстытута.

У 1826 годзе Масандер выказаў здагадку, што ў цэрыевай зямлі, акрамя цэрыю, змяшчаецца аксід іншага элемента, пасля чаго пачаў даследаванне злучэнняў цэрыю. У 1833 годзе Карл Густаў Масандэр быў абраны членам Каралеўскай шведскай акадэміі навук.

У 1839 годзе, вывучаючы злучэння цэрыю, выяўляе лантан, у выніку даследавання ўзораў нітрату цэрыю, якія часткова расклаліся. У 1839 годзе паведамляе пра адкрыццё яшчэ аднаго элемента «дыдыма». Аднак у 1885 годзе аўстрыйскі хімік Карл Аўэр фон Вельсбах паказаў, што дыдым з’яўляецца сумессю двух рэдказямельных элементаў — неадыму і празеадыму.

Катэгорыя:Першаадкрывальнікі хімічных элементаў Катэгорыя:Хімікі Швецыі Катэгорыя:Медыкі Швецыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы