Дама́мерыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Палошкава.
Геаграфія Дамамерыцкі сельсавет размешчаны на поўначы раёна, мяжуе з Гусаркаўскім і Кісялёвабудскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Краснабудскім сельсаветам Крычаўскага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дамамерычы. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (4 населеныя пункты: Ганнаўка, Пянькоўка, Хадунь і Хатовіж)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 12 лютага 2010 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дамамерычы ў вёску ПалошкаваРешение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-5 О переносе административно-территориального центра Домамеричского сельсовета Климовичского района, якая адначасова атрымала статус аграгарадкаРешение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-4 О преобразовании деревни Полошково Климовичского района в агрогородок.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў (2015 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі Барсукі вёска 709 338 Барысаўка вёска 38 18 Ганнаўка вёска 1 1 Дамамерычы вёска 88 41 Залессе вёска 21 8 Новыя Дамамерычы вёска 18 11 Палошкава аграгарадок 380 131 Пянькоўка вёска 55 28 Хадунь вёска 34 25 Хатовіж вёска 122 55 Царковішча вёска 39 17Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1462 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 85,6 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 1,2 % — армяне. Станам на 2015 год насельніцтва Дамамерыцкага сельсавета складала 1504 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1269 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе