Азеры () — былая воласць у Эстоніі на паўночным заходзе павета Іда-Віру, на беразе Фінскага заліва. На поўначы межавала з Фінскім залівам, на захадзе — з воласцю Віру-Нігула павета Ляэнэ-Вірумаа, на ўсходзе з воласцю Люганусэ і на поўдні з воласцю Сонда.
Плошча воласці — 67,1 км². З іх 30 % пакрыта лясамі. Падчас адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года была аб’яднана з воласцю Віру-Нігула і горадам Кунда ў новую воласць Віру-Нігула.
Крыніцы
Катэгорыя:Воласці Эстоніі