2018 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі 23 снежня (2017) — 21 студзеня: выстаўка жывапісу Валерыя Шкарубы, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 29 снежня (2017) — 2 лютага: юбілейная выстаўка жывапісу Віктара Грамыкі да 95-годдзя народнага мастака, НММ РБ 10 студзеня — 11 лютага: выстаўка жывапісу «Паэтыка пейзажа Сямёна Дамарада», НММ РБ 5 лютага — 18 лютага: юбілейная выстаўка «Леанід Шчамялёў. Жывапіс», прымеркаваная да 95-годдзя народнага мастака, НММ РБ 20 красавіка — 13 мая – персанальная выстаўка твораў мастака Алеся Марачкіна ў Полацкай мастацкай галерэі 12 мая — адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку ў Музеі-сядзібе, Мерачоўшчына; скульптар Гэнік ЛойкаПершы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касьцюшку ўрачыста адкрылі ля Косава // Радыё Свабода, 12 мая 2018 30 кастрычніка — 2 снежня – выстаўка графікі выдатнага беларускага мастака і грамадскага дзеяча Яўгена Сяргеевіча Куліка ў НММ РБ, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэнняІгар Карней. Першая выстава Яўгена Куліка ў Нацыянальным мастацкім музэі. 7 эпізодаў пра мастака з «Паддашку» // Радыё Свабода, 30 кастрычніка 2018 22 лістапада — 7 снежня – выстаўка твораў мастака Аляксандра Штурмана (1869–1944) з калекцыі Падляскага музея ў Беластоку (Рэспубліка Польшча), арганізаваная Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з НММ РБ. 22 лістапада — 14 снежня – VI-я Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)VI Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры (22.11 - 14.12.2018) 15 снежня — 21 сакавіка (2019) – персанальная выстаўка «Лявон Баразна: Мастак, этнограф, мастацкі дзеяч», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння, Музей беларускага народнага мастацтва, РаўбічыВыстаўка памяці Лявона Баразны 22 снежня — 21 студзеня (2019) – персанальная выстаўка «Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння мастака – графіка, НММ РБЛюдвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны .

міні|Міхаіл Анемпадыстаў

Памерлі Міхась Карпук (нар. 5 сакавіка 1930), беларускі мастак кіно і тэлебачання, жывапісец, графік. Віктар Ціханаў (нар. 24 верасня 1955), беларускі мастак – жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў (1983). 24 студзеня — Міхаіл Анемпадыстаў (нар. 1964), беларускі мастак, дызайнер, паэт, культуролаг, мастацтвазнавец. 28 красавіка — Яўген Бусел (нар. 1936), беларускі графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). 11 лістапада — Аляксандр Батвінёнак (нар. 1957), майстар станковай скульптуры

Спасылкі Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага саюза мастакоў

Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь