Акцюбінская вобласць () — вобласць у заходняй часткі Казахстана.
Тэрыторыя — 300 629 км², што складае 11 % плошчы Казахстана. Па гэтым паказніку вобласць займае 2-е месца ў краіне.
Колькасць насельніцтва — чалавек (1 кастрычніка 2017).
Утворана ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 10 сакавіка 1932 года ў складзе Казахскай АССР. Гістарычна ёй папярэднічала Акцюбінская акруга, што існавала ў 1921—1928 гадах. У 1936 годзе вобласць увайшла ў склад вылучанай з РСФСР Казахскай ССР, а з 1991 года, пасля распаду СССР, у складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан.
Мяжуе: на поўначы — з Арэнбургскай вобласцю Расіі; на паўночным усходзе — з Кастанайскай вобласцю Казахстана; на паўднёвым усходзе — з Карагандзінскай і Кызылардзінскай абласцямі Казахстана; на поўдні — з Рэспублікай Каракалпакстан Узбекістана; на паўднёвым захадзе — з Мангістаўскай вобласцю Казахстана; на захадзе — з Атыраўскай вобласцю Казахстана (на мяжы Акцюбінскай і Атыраўскай вобласці размешчаны помнік архітэктуры «Алып-Ана»); на паўночным захадзе — з Заходне-Казахстанскай вобласцю Казахстана.
Спасылкі Карта области на Рубрикон Департамент Статистики Актюбинской области