Куўшынаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае утварэнне (муніцыпальны раён) на захадзе цэнтральнай часткі Цвярской вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Куўшынава.
Геаграфія Раён раразмешчаны ў сярэдняй частцы вобласці, на паўночны захад ад Цвяры і мяжуе: на поўначы — з Фіраўскім і Вышневалоцкім раёнамі, на ўсходзе — з Таржоцкім раёнам, на поўдні — са Старыцкім раёнам, на захадзе — з Селіжараўскім і Асташкаўскім раёнамі. Плошча 1874 км².
Асноўныя рэкі — Асуга, Цна, Поведзь, Негач, Прачыста-Каменка і Вялікая Коша.
Гісторыя У 1920 гадах адбылося ўзбуйненне валасцей Наваторжскага павета Цвярской губерні: былі ўтвораны Баркоўская і Тысяцкая (з цэнтрам у пасёлку Куўшынава) воласці. У 1929 быў утвораны Каменскі раён з цэнтрам у пасёлку Куўшынава, які ўваходзіў у Заходнюю, а з 1935 года — у Калінінскую вобласці.
10 мая 1930 года з Каменскага раёна ў Наваторжскі раён Цвярской акругі Маскоўскай вобласці былі перададзены Таложанскі і Цімафееўскі сельсаветы.Справочник по административно-территориальному делению Московской области 1929—2004 гг.. — М.: Кучково поле, 2011. — 896 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9950-0105-8.
У 1963 годзе раён быў далучаны да Таржокскага, а ў 1965 адноўлены пад назвай Куўшынаўскі раён.
Насяленне Па дадзеных перапісу 2002 года насяленне склала 17 847 жыхароў.
Эканоміка Эканоміка раёна па стану на 2008 год у цэлым знаходзіцца ў стагнацыі, хоць асобныя прадпрыемствы на тэрыторыі раёна, у асноўным лесанарыхтоўчага і апрацоўчага профілю, працуюць цалкам паспяхова.
Культура У горадзе Куўшынава ёсць краязнаўчы музей.
На тэрыторыі раёна, у 28 км ад Куўшынава знаходзіцца гісторыка-прыродны запаведнік Прамухіна, які з’яўляецца радавым маёнткам Бакуніных. Тут нарадзіўся і правёў свае раннія гады вядомы рускі рэвалюцыянер, ідэолаг анархізму Міхаіл Аляксандравіч Бакунін. Пры сярэдняй школе сяла Прамухіна, якая размяшчаецца на тэрыторыі былой сядзібы Бакуніных, у наш час ёсць музей Бакуніных.
Славутасці Куніна (Баранава гара) (39 км ад Таржка). Царква ў маёнтку Палтарацкіх, пабудованая па праекту В. П. Стасава (1831 год). Старажытны рэліктавы лес.
Спасылкі Сайт раённай адміністрацыі Гістарычная даведка Эканамічная даведка Сайт аб Кувшиновском раёне і горадзе Кувшиново Раён на архіўных і сучасных картах
Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці