Анато́ль Мікала́евіч Давідо́віч () — вайсковец савецкай, затым — азербайджанскай арміі, маёр, Нацыянальны герой Азербайджана (1992, пасмяротна).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца. У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў г. Слуцк. У 1982 г. закончыў сярэднюю школу № 10 г. Слуцка і паступіў у Сумскае Вышэйшае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (г. Сумы, Украіна). Пасля яго заканчэння служыў ва Узброеных Сілах СССР: у Групе савецкіх войск у Германіі, з 1989 года — у г. Гянджа, Азербайджан: начальнік штаба артылерыйскага палка Чырванасцяжнай Закаўказскай ваеннай акругі (са снежня 1991 года, пасля падзелу СССР — Узброеных Сіл СНД).

У пачатку 1992 года капітан А. Давідовіч перайшоў на службу ў армію Азербайджана. Атрымаў званне маёра. Быў начальнікам артылерыйскага штабу № 930, займаўся падрыхтоўкай артылерыстаў. Унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне Узброеных сіл Азербайджана.

У ходзе азербайджана-армянскага ўзброенага канфлікту ўдзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана. Вызначыўся ў наступленні ў Агдамскім раёне, 9 чэрвеня 1992 г. каля в. Нахічаванік асабіста знішчыў некалькі адзінак баявой тэхнікі праціўніка, атрымаў цяжкае раненне. Быў эвакуіраваны ў Цэнтральны шпіталь у Баку; памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Пахаваны ў Слуцку.

3 ліпеня 1992 года А. Давідовічу пасмяротна прысвоена найвышэйшая ўзнагарода Азербайджана — званне «Нацыянальны герой Азербайджана» (указ прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі № 24).

Ушанаванне памяці Імем А. М. Давідовіча названа вуліца ў г. Гянджа, там жа 10 красавіка 2015 года ўсталявана мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Спасылкі Davidoviç Anatoli Nikolayeviç // Zəngilan

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Постаці Слуцка Катэгорыя:Постаці Сумаў Катэгорыя:Постаці Гянджы Катэгорыя:Нацыянальны герой Азербайджана