Гардэроб () — шафа ў серыі К. С. Льюіса «Хронікі Нарніі», праз якую можна было трапіць у Нарнію. Згадваецца ў творах «Леў, Вядзьмарка і Гардэроб» і «Пляменнік чараўніка».

Гісторыя стварэння Гардэроб быў зроблены , які быў сведкам стварэння Нарніі. Калі прафесар яшчэ быў хлопчыкам, пры дапамозе яблыка з нарнійскага дрэва ён выратаваў маці ад хваробы. Ён вырашыў збавіцца ад насення яблыка і закапаў яго там, дзе да гэтага закапаў кольцы, з дапамогай якіх ён з трапілі ў Нарнію. Гэтае насенне хутка пачало расці, і праз месяц гэта было велізарнае дрэва. Яблыкі з яго ўжо не былі чароўнымі, але яны былі самыя прыгожыя ў Англіі. Праз шмат гадоў дрэва зламаў вецер, і прафесар Керк заказаў з яго вялікі гардэроб, праз які Пітэр, Сьюзен, Эдмунд і Люсі трапілі ў Нарнію.

Гардэроб у фільме Стваральнікі фільма «» перад здымкамі знайшлі шафу, якая належыць Льюісу. Яна была вялікай, даўгаватай, з гравіроўкай. Паводле яе вобразу была зроблена шафа ў фільме, аднак на гравіроўцы стваральнікі вырашылі адлюстраваць гісторыю шафы — дрэвы, яблык, кольцы, Джадзіс і яе сястру, а таксама ільвіныя галовы наверсе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шафа Катэгорыя:Геаграфія Нарніі Катэгорыя:Выдуманыя аб’екты і прадметы Катэгорыя:Чароўныя сродкі перамяшчэння