Акчака́я, Акджакая — бяссцёкавая ўпадзіна ў Туркменістане, у паўночна-заходняй частцы пустыні Каракумы, на поўдзень ад Сарыкамышскай катлавіны.
Даўжыня ўпадзіны каля 50 км, шырыня 6 км. Адносная глыбіня 200 м (самая глыбокая ў Туркменістане). Дно ўпадзіны знаходзіцца на 81 м ніжэй узроўня мора.
Упершыню даследавана ў 1935 годзе Э. М. МурзаевымБольшая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978..
Літаратура
Акчакая // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
Спасылкі Впадина Акчакая — самое глубокое место в Туркменистане // Alpagama.org
Катэгорыя:Геаграфія Туркменістана