Людзяне́вічы (, ) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 8 км на захад ад Жыткавічаў. Адміністрацыйны цэнтр Людзяневіцкага сельсавета.

Геаграфія За 1,3 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца Людзяневіцкае радовішча кааліну. Два лінзападобныя паклады першаснага кааліну звязаны з карой выветрывання парод крышталічнага фундамента (архей-пратэразой) Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступа. Ва ўскрышы (магутнасць 28-35 м) торф, тонказярністыя пяскі, гліны, суглінкі.

У ваколіцах вёскі ёсць урочышча Расея.

За 3,7 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт на чыгуначнай лініі Калінкавічы — Лунінец.

Гісторыя Ранейшая назва — Забрадочча.

З ліпеня 1941 года па 7 ліпеня 1944 года вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падполле.

Насельніцтва Год Сельшча Колькасць насельніцтва Двароў 1886 400 66 1908 сяло 1 427 — 1909 1 164 508 1924 сялоУ маёнтку — 1 двор і 29 жыхароў. 1 535 233 1994 1 124 445 1999 1 087 416

Славутасці

Свята-Міхайлаўская царква

Страчаная спадчына

Царква Св. Міхала Арханёла (Міхалаўская царква), пабудаваная ў 1755 годзе.

Вуліцы 1 мая завулак 1 мая вуліца Гагарына вуліца Зялёны завулак Лугавая вуліца Лясная вуліца Моладзевая вуліца Новая вуліца Перамогі вуліца Сацыялістычная вуліца

Вядомыя асобы Авель Пінхусавіч Брэгман — беларускі архітэктар.

Літаратура — С. 402.

Спасылкі

Людзяневічы на Radzima.org

Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна