Ле́на — рака ў Крычаўскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Яленка (басейн Дняпра). Даўжыня 9,2 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Дарагая Крычаўскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Халоблін Чэрыкаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км (ад вытоку да вёскі Халоблін). У верхнім цячэнні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Каля вёскі Лушчэвінка на рацэ створана сажалка (плошча 2,9 га).

Літаратура

Ліст карты N-36-76. выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Ліст карты N-36-75. выданне 1982 г.

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Крычаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна