Уро́чнік звычайны (Carlina vulgaris) — від раслін з роду сямейства .

Назва

Беларускія народныя назвы — дзядоўнік, чартапалох Ботанический словарь, Спб, 1878, ударнікШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Батанічнае апісанне Двухгадовыя травяністыя расліны з прамым, слаба разгалінаваным, густа апушаным сцяблом вышынёй да 70 см. Корань верацёнападобнай формы. Лісце простае, суцэльнае, густа апушанае знізу, да 15Колючник обыкновенный, длиннолистный — Carlina vulgaris L. // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия см у даўжыню. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, у разетцы. Ніжняе лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі ў адзіночных кошыках дыяметрам да 4 (2—5) см, у верхавінкавых шчытападобных суквеццях. Колер кветак саламяна-жоўты. Краявыя кветкі часам пурпуровыя. Плод — сухая сямянка бурага колеру з адценнямі, з валаскамі або чубком.

Арэал і экалогія Даволі рэдкі від. Расце на Каўказе, Балканах, у Цэнтральнай, Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі — заносны від. Сустракаецца каля дарог, на пустках, на ўзлесках і палянах, сухіх лугах. Цвіце з чэрвеня па верасень. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна. Марозаўстойлівая да −29 °C. Лекавая, дубільная і дэкаратыўная расліна.

Літаратура

Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Минск: Дизайн ПРО, 1999. — 472 с.

Спасылкі

Растения Беларуси. Астровые. Колючник обыкновенный // Гербарий ЦБС НАН Беларуси Carlina vulgaris L. // The Plant List Колючник обыкновенный, длиннолистный — Carlina vulgaris L. // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе