Усе́любскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Уселюб.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 чэрвеня 2008 года ў склад Уселюбскага сельсавета ўключаны ўсе вёскі скасаванага Бенінскага сельсавета: Бенін, Зенявічы, Ляхавічы 1, Ляхавічы 2, Марцулі, Нізаўцы, Пліса 1, Пліса 2, Рахавец, ХрапяневаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района. 22 жніўня 2017 года ў склад Уселюбскага сельсавета ўвайшлі землі плошчай 12 292 га і ўсе населеныя пункты скасаванага Ацмінаўскага сельсавета: аграгарадок Ацмінава, вёскі Альхоўка, Бердаўка, Генюшы, Гніліца, Дзетамля, Лаўскія, Лешчанка, МалачкіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области.

Склад Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.).

Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах прыведезена па дадзеных перапісу 2009 г.: + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Альхоўка вёска 51* Ацмінава аграгарадок 328* Басіна вёска 77 Бенін аграгарадок 232 Бердаўка вёска 38* Біцавічы вёска 15 Вялікія Карнышы вёска 437 Генюшы вёска 25* Гірдаўка вёска 62 Гніліца вёска 1* Дзетамля вёска 35* Дубравіца вёска 43 Забалаць вёска 30 Зенявічы вёска 45 Лаўскія вёска 4* Лешчанка вёска 134* Ляхавічы 1 вёска 60 Ляхавічы 2 вёска 63 Малачкі вёска 4* Марцулі вёска 27 Масцішча вёска 194 Нізаўцы вёска 53 Пліса 1 вёска 18 Пліса 2 вёска 22 Рахавец вёска 73 Рэцемля вёска 45 Слачва вёска 19 Трасцянка вёска 33 Уселюб аграгарадок 603 Храпянева вёска 2 Шкелічы вёска 48 * – да 22.08.2017 г. у Ацмінаўскім с/с

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2201 чалавек, з іх 86,7 % — беларусы, 8,5 % — палякі, 3,6 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2097 чалавек.

Насельніцтва, жыхароў: 2201 (2009 г.), 2054 (2017 г.), 2509 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы ААТ «Уселюб» філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт» Уселюбскае лясніцтва ГУСО «Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Лекава-працоўны прафілакторый № 5 Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па Гродзенскай вобласці Уселюбская ўчастковая ветэрынарная лякарня пажарна-аварыйны выратавальны пункт у аграгарадку Бенін ўчастак Навагрудскага РУП ЖКГ.

Гандаль і сфера паслуг комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадках Ацмінава і Уселюб аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Уселюб аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадках Ацмінава і Уселюб крамы ў аграгарадках Ацмінава, Бенін і Уселюб; вёсках Ляхавічы і Масцішча.

Установы адукацыі ДУА «Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».

Установы аховы здароўя Уселюбская ўрачэбная амбулаторыя ФАП у аграгарадках Ацмінава і Бенін, вёсцы Масцішча аптэка ў аграгарадку Уселюб.

Культура Уселюбскі сельскі Дом культуры Ацмінаўскі сельскі Дом культуры Бенінскі сельскі клуб сельскія бібліятэкі ў аграгарадках Ацмінава, Бенін і Уселюб.

Славутасці Царква Святога Міхаіла Архангела аграгарадку Уселюб – помнік архітэктуры барока (1838–1840). Касцёл Святога Казіміра ў аграгарадку Уселюб – помнік архітэктуры готыкі (першая пал. XV ст.) капліца-пахавальня (1837) і сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў (XVIII ст.) у Уселюбе сінагога (XIX ст.) могілкі каталіцкія, габрэйскія Вялікі камень Гірдаўскі пункт дугі Струвэ «Амальенгоф».

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.

Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе