Сейду Яхая (; нар. , ) — ганскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў прафесійную кар’еру ў ганскім клубе «Тэма Ют» у 2006 годзе. У сезоне 2008/09 на правах арэнды выступаў за грэчаскі клуб «Анагенісі» (Кардыца), дзе замацаваўся ў стартавым складзе, правёўшы 29 матчаў. Улетку 2009 года перайшоў у афінскі АЕК, гуляў за каманду ў Лізе Еўропы, аднак хутка страціў давер з боку трэнера Душана Баевіча, усяго правёўшы за клуб 5 матчаў у сезоне 2009/10.

У 2010 годзе перайшоў у «Макабі» з Хайфы, з якім у першым жа сезоне стаў чэмпіёнам краіны і дайшоў да фіналу Кубка Ізраіля. У чэрвені 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з румынскім клубам «Астра», з якім у сезоне 2013/14 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату і выйграў Кубак, а пазней удзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. У чэрвені 2015 года стаў іграком малдаўскага «Шэрыфа», з якім адразу стаў уладальнікам Суперкубка Малдовы, а пазней двухразовым чэмпіёнам краіны. Улетку 2017 года пакінуў ціраспальскі клуб.

У лістападзе 2017 года быў на праглядзе ў мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубамГанец Сейду Яхая стал игроком минского "Динамо". У складзе беларускай каманды стаў трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года было абвешчана аб пераходзе Ятая ў клуб «Аль-Фейха» з Саудаўскай АравііСаудовский клуб Аль-Фейха" объявил о подписании контракт с Яхая. Аднак, паўабаронца паспеў згуляць на новую каманду ў трох мачтах, пасля чаго ў лютым услед за галоўным трэнерам Славалюбам Мусліным пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў мінскае «Дынама»Минское "Динамо" сообщило о возвращении Яхая. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у красавіку стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, з чэрвеня вярнуў месца ў аснове. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клубГалович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо".

У студзені 2020 года далучыўся да латвійскага клуба «Ліепая»Экс-хавбек минского "Динамо" Яхая перешел в латвийский клуб. Пакінуў «Ліепаю» па заканчэнні сезона 2020.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Грэцыі: 2009/10 Чэмпіён Ізраіля: 2010/11 Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2013/14 Уладальнік Кубка Румыніі: 2014 Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2014 Чэмпіён Малдовы (2): 2015/16, 2016/17 Уладальнік Кубка Малдовы: 2017 Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018 Уладальнік Кубка Латвіі: 2020

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Фейха Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Астра Джурджу Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Хайфа Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Анагенісі Кардыца Катэгорыя:Ігракі ФК Тэма Ют