Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў (нар. , , БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і спартыўны дзеяч, дыпламат. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Біяграфія Сын беларускага спартыўнага дзеяча, першага прэзідэнта НАК Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова.

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Міжнароднае права», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У 1994—1996 гадах супрацоўнік цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1996 года да 2000 года супрацоўнік пасольства Беларусі ў Ізраілі. У 2000—2003 гадах начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2003—2005 гадах саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Польшчы. У 2005—2006 гадах начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў.

З 2006 года начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 года да 2016 года памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. У 2015—2017 гадах першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі. Са снежня 2016 года да 27 чэрвеня 2024 годаУказ Президента Республики Беларусь от 27 июня 2024 года № 258 «О М. В. Рыженкове» — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

27 чэрвеня 2024 года прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола з 2014 года, ганаровы член Беларускай федэрацыі шахмат з 2017 годаhttps://belisrael.info/?p=18869.

Міжнародныя санкцыі 31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС.

21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Рыжанкоў як першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў займаў шэраг пасад на дзяржаўнай службе, у тым ліку ў Міністэрстве замежных спраў і розных пасольствах, цесна звязаны з прэзідэнтам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым ЛукашэнкіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. 6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

21 чэрвеня 2021 года Рыжанкоў таксама быў дададзены ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі і Канады. 7 ліпеня 2021 года ў свой санкцыйны спіс Рыжанкова ўнесла і ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20 чэрвеня 2014)Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2014 года № 353-ПСР5 «Аб узнагароджаннi М. У. Рыжанкова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь».

Крыніцы

Спасылкі Кіраўніцтва адміністрацыі

Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь