Сцяпан Елізаравіч Арцёменка (; — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія С. Е. Арцёменка нарадзіўся ў сяле Рацулава Адэскага павета Херсонскай губерні (зараз Малыніўка, Іваніўскі раён, Адэская вобласць, Украіна). У 1927 годзе скончыў школу. У 1935—1937 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года ўчастковы ўпаўнаважаны ў раённым аддзеле НКУС. Са жніўня 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Сталінградскай бітвы, бітвы на Курскай дузе, баёў на тэрыторыі Украіны, Польшчы. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 годзе пры вызваленні Палесся і ў 1945 годзе ў час прарыву на заходні бераг Віслы і фарсіраванні ракі Одэр. Вайну скончыў у Берліне, дзе быў цяжка паранены.
Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1946 і 1948 гадах скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. Да 1955 года на пасадзе раённага ваеннага камісара ў горадзе Адэса, палкоўнік.
Памёр С. Е. Арцёменка 5 мая 1977 года. Пахаваны ў Адэсе на цэнтральнай алеі Другіх хрысціянскіх могілак.
Узнагароды 2 медаля «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага (СССР) Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш.
Памяць Бюст на радзіме Героя. Мемарыяльная дошка на доме ў Адэсе, дзе жыў С. Е. Арцёменка.
Літаратура
Спасылкі Залізний комбат із Роздільної // Одеські вісті
Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іваніўскім раёне (Адэская вобласць) Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы