thumb|Будынак МВФ (Вашынгтон) Міжнародны валютны фонд, МВФ ( — міжнародная арганізацыя, якая назірае за глабальнай фінансавай сістэмай, макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-членаў МВФ, асабліва за абменнымі курсамі валют і плацежным балансам. Арганізацыя ўтворана, каб стабілізаваць міжнародныя абменныя курсы і садзейнічаць эканамічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчана ў Вашынгтоне (ЗША).

Функцыі МВФ садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў грашовай палітыцы; развіццё сусветнага гандлю; крэдытаванне краін-удзельніц; стабілізацыя грашовых курсаў.

Удзельнікі

У якасці дзяржаў-заснавальніцаў у фондзе напачатку бралі ўдзел Балівія, Брытанія, Бельгія, Гандурас, Гватэмала, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Калумбія, Канада, Кітай, Куба (да 2 красавіка 1964 г.), Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Парагвай, Паўднёвая Афрыка, Польшча (да 1950 г., аднавіла ўдзел 12 чэрвеня 1986 г.), Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія (да 1954 г.), Егіпет, Эквадор і Эфіопія. Колькасць удзельнікаў устойліва павялічвалася і ў чэрвені 2010 года дасягнула 185 дзяржаў.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МВФ з 10 ліпеня 1992 года. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Урад Польшчы — ад заснавання фонду, Літвы — з 29 красавіка 1992 г., Латвіі — з 19 мая 1992 г., Расіі — з 1 чэрвеня 1992 г., Украіны — з 3 верасня 1992 года.

У Беларусі 14 красавіка 2009 года, пасля чатырохгадовага перапынку, МВФ аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Яе заняла Наталля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Еўрапейскага аддзелу МВФМВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі// Радыё «Свабода». 14 красавіка 2009.

Спасылкі

Афіцыйны сайт арганізацыі

Катэгорыя:Спецыялізаваныя ўстановы ААН Катэгорыя:Міжнародныя эканамічныя арганізацыі Катэгорыя:Міжнародныя фінансавыя арганізацыі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы