Ханс Гю́нтэр Адо́льф Фердына́нд фон Клю́гэ (, , Позен, Германская імперыя, цяпер , Польшча — , каля Клермон-на-Аргон, Францыя) — германскі военачальнік, генерал-фельдмаршал (1940).
Біяграфія Паходзіў з сям’і прускага ваеннага, які атрымаў у 1913 годзе дваранства. Па заканчэнні кадэцкага корпуса ў 1901 годзе паступіў на вайсковую службу ў артылерыю. У гады Першай сусветнай вайны афіцэр генштаба. З 1919 у рэйхсверы.
Пасля ўстанаўлення ў Германіі нацысцкай дыктатуры зрабіў хуткую кар’еру: у 1933 годзе прысвоена званне генерал-маёра, назначаны інспектарам войскаў сувязі; у 1934 генерал-лейтэнант, камандзір дывізіі і камандуючы 6-й ваеннай акругай; у 1938 генерал артылерыі, камандуючы 6-й групай сухапутных войск; у 1939 генерал-палкоўнік. У час германа-польскай вайны 1939 года, Французскай кампаніі 1940 года і пасля нападу на СССР камандаваў 4-й арміяй. З 16 снежня 1941 года галоўнакамандуючы групай армій «Цэнтр» на савецка-германскім фронце. 12 кастрычніка 1943 года цяжка пацярпеў у выніку дарожна-транспартнага здарэння, быў вызвалены ад пасады, да ліпеня 1944 знаходзіўся на лячэнні. Пасля выпіскі са шпіталя прызначаны галоўнакамандуючым германскімі войскамі ў Заходняй Еўропе.
16 жніўня 1944 года адхілены ад пасады па падазрэнні ў датычнасці да змовы супраць Гітлера 20 ліпеня 1944 года. Выкліканы ў стаўку, па дарозе скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы яд (па іншай версіі — арыштаваны і забіты з інсцэніроўкай самагубства). У перадсмяротным лісце А. Гітлеру запэўніваў яго ў сваёй адданасці і заклікаў заключыць мір з заходнімі дзяржавамі.
Пахаваны ў г. Бёне (цяпер у межах г. Ратэнаў, зямля Брандэнбург), дзе ў 1930 годзе набыў маёнтак. Пасля вайны труп быў выняты з магілы невядомымі, яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена.
Крыніцы
Літаратура Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: АСТ, 2002. — 944 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2. Barnett C. Hitler’s Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9. Gerd F. Heuer. Die deutschen Generalfeldmarschälle und Großadmirale 1933—1945. — Раштатт: Pabel-Moewig Verlag, 1988. — 175 с. — ISBN 3-8118-1406-0. Gerd R. Ueberschär. Hitlers militärische Elite. — Darmstadt: Primus Verlag, 1998. — С. 28—36. — 302 с. — ISBN 3-89678-083-2.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Ржэўскай бітвы Катэгорыя:Згаданыя ў Вермахтберыхце Катэгорыя:Самазабойцы, якія прынялі яд Катэгорыя:Артылерысты Першай сусветнай вайны (Германія)