Леў Якаўлевіч Рохлін (, — , Нара-Фамінскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі палітычны і ваенны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па абароне (1996—1997), генерал-лейтэнант.
Біяграфія У 1970 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча, як і ўсе наступныя навучальныя ўстановы, з адзнакай. Затым служыў у групе савецкіх войскаў у Германіі, горад Вурцэн. Паступіў у Акадэмію імя Фрунзэ, пасля яе заканчэння служыў у Запаляр’і, а таксама ў Ленінградскай, Туркестанскай, Закаўказскай ваенных акругах.
У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Афганістане, двойчы быў паранены (апошні раз — у кастрычніку 1984 года, пасля чаго быў эвакуіраваны ў Ташкент). Быў камандзірам 860-га мотастралковага палка. У красавіку 1983 года Рохлін быў зняты з пасады за няўдалую, па меркаванні камандавання, ваенную аперацыю, і прызначаны намеснікам камандзіра. Менш чым праз год Рохлін быў адноўлены на пасадзе. Затым камандаваў палком, дывізіяй.
З адзнакай скончыў Акадэмію Генеральнага штаба ў 1993 годзе. З чэрвеня 1993 года быў камандзірам Валгаградскага 8-га Гвардзейскага ваеннага корпуса і начальнікам Валгаградскага гарнізона.
З 1 снежня 1994 года па люты 1995 года ўзначальваў Паўночную групоўку федэральных войскаў у Чачні. Пад яго кіраўніцтвам здзяйсняўся захоп шэрагу раёнаў Грознага, у тым ліку прэзідэнцкага палаца.
3 верасня 1995 года на II з’ездзе руху «Наш дом — Расія» Леў Рохлін заняў трэцяе месца ў спісе НДР. У снежні 1995 года Леў Рохлін быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання па федэральным спісе выбарчага руху «Наш дом — Расія». У студзені 1996 года Леў Рохлін уступіў у члены фракцыі «Наш дом — Расія». Быў абраны старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне.
З верасня 1997 года ўзначальваў створаны ім палітычны «Рух у падтрымку арміі, абароннай прамысловасці і ваеннай навукі». 9 верасня 1997 года выйшаў з руху «Наш дом — Расія», у канцы верасня — са складу фракцыі «НДР», пакінуў пост старшыні Камітэта па абароне.
У ноч з 2 на 3 ліпеня 1998 года быў знойдзены забітым на ўласным лецішчы ў вёсцы Клокава Нара-Фамінскага раёна Маскоўскай вобласці. Генпракуратура абвінаваціла яго жонку Тамару Паўлаўну Рохліну, якая першапачаткова прызналася ў зробленым. Пазней яна змяніла свае сведчанні, заявіўшы, што абгаварыла сябе пад ціскам і з страху за сваю сям’ю. Нарэшце была апраўдана. Існуе версія забойства генерала Рохліна па загаду расійскіх уладаў, за тое, шта ён нібыта рыхтаваў выступленне расійскіх сілавікоў супраць дзеючай улады.
Спасылкі
Катэгорыя:Курсанты-ленінцы Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Ташкента Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Адмовіліся ад узнагарод Расіі Катэгорыя:Нераскрытыя забойствы ў Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання Катэгорыя:Старшыні Камітэта па абароне Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай чачэнскай вайны Катэгорыя:Члены НДР Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Ваенныя Расіі