Перын Лафон (; нар. ) — французская фрыстайлістка, якая спецыялізуецца ў могуле. Алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету.

Біяграфія У пятнаццацігадовым узросце ўвайшла ў склад алімпійскай каманды на Гульні ў Сочы, дзе стала самай юнай фрыстайлісткай сярод усіх удзельнікаў. У спаборніцтвах могулістак Лафон упэўнена прайшла першую кваліфікацыю (пятае месца сярод усіх удзельніц), але ў першым фінальным раўндзе яна стала толькі 14-й і не змагла прабіцца ў наступны раўнд.

У 2015 годзе Перын дэбютавала на чэмпіянаце свету і заняла там шостае месца ў паралельным могуле і трынаццатае ў адзіночным. У гэтым жа сезоне стала абсалютнай чэмпіёнкай свету сярод юніёраў, выйграўшы два залатыя медалі на першынстве ў Вальмаленка.

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане Лафон спачатку выйграла першую кваліфікацыю, паспяхова прайшла фінальныя раўнды і ў фінальным заездзе выйграла мінімальныя 0,09 у чэмпіёнкі сочынскіх Гульняў канадцы Жусцін Дзюфур-Лапуант і стала алімпійскай чэмпіёнкай.

Катэгорыя:Фрыстайлісты Францыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Францыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года