Ларс О́нсагер (; , Осла — ) — амерыканскі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947), Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1953).
Біяграфія Скончыў ў Тронхейме (1925). З 1928 у ЗША. З 1933 у Іельскім універсітэце (з 1945 прафесар), з 1972 ва ўніверсітэце Маямі.
Навуковы ўклад Навуковыя працы па тэорыі нераўнаважных працэсаў, тэорыі электралітаў, тэорыі фазавых пераходаў, дынаміцы квантавых вадкасцей.
Вывеў ураўненне залежнасці электраправоднасці раствораў ад іх канцэнтрацыі (1926; ураўненне Онсагера). Адкрыў прынцып сіметрыі кінетычных каэфіцыентаў і вывеў суадносіны ўзаемнасці (гл. тэарэма Онсагера). Распрацаваў тэорыю тэрмадынамічных уласцівасцей плоскай крышталічнай рашоткі. Прапанаваў тэорыю у звышцякучым геліі (1949).
Узнагароды Залаты медаль імя Б. Румфарда (1953). Медаль імя Х. Лорэнца (1958). Нобелеўская прэмія 1968.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Лорэнца Катэгорыя:Фізікахімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта