Урад Расійскай Федэрацыі — федэральны выканаўчы орган дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі.
Падсправаздачны Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі і падкантрольны Дзяржаўнай Думе.
Статус і парадак яго дзейнасці вызначаны раздзелам 6 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі і палажэннямі Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі».
Паўнамоцтвы Урад Расійскай Федэрацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных канстытуцыйных законаў, федэральных законаў і нарматыўных указаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (артыкул 2 Закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»).
На падставе артыкула 114 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Урад ажыццяўляе наступныя паўнамоцтвы: Распрацоўвае і прадстаўляе Дзяржаўнай думе федэральны бюджэт і забяспечвае яго выкананне; прадстаўляе Дзяржаўнай думе справаздачу аб выкананні федэральнага бюджэту; прадстаўляе Дзяржаўнай думе штогадовыя справаздачы аб выніках сваёй дзейнасці, у тым ліку па пытаннях, пастаўленых Дзяржаўнай думай; Забяспечвае правядзенне ў дзяржаве адзінай фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі; Забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, экалогіі; Ажыццяўляе кіраванне федэральнай уласнасцю; Ажыццяўляе меры па забеспячэнню абароны краіны, дзяржаўнай бяспекі, рэалізацыі знешняй палітыкі дзяржавы; Ажыццяўляе меры па забеспячэнню законнасці, правоў і свабод грамадзян, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю; Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, федэральнымі законамі, указамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
На падставе i ў выкананне Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных законаў, нарматыўных указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Урад выдае пастановы і распараджэнні, забяспечвае іх выкананне. Падзаконныя пастановы і распараджэнні ўрада абавязковыя да выканання ў Расійскай Федэрацыі. Пастановы і распараджэнні Урада ў выпадку іх супярэчнасці Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральным законам і ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі.
Асабісты прыём грамадзян членамі Урада ажыццяўляюцца ў парадку арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі» і арт. 13 Федэральнага Закона № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ»арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі» арт. 13 Федэральнага Закона ад 2006/05/02 № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ» .
Склад Урада Расійскай Федэрацыі Урад Расійскай Федэрацыі складаецца са Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, намеснікаў Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральных міністраў. Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі прызначаецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы. У выпадку трохкратнага адхілення Дзяржаўнай Думай прадстаўленых кандыдатур Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прызначае Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Прэзідэнт Расіі не мае права распускаць Дзяржаўную думу на гэтай падставе на працягу апошніх шасці месяцаў дзеяння яго паўнамоцтваў, у перыяд дзеяння ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ў выпадку ініцыявання Дзяржаўнай думай працэдуры адхілення прэзідэнта ад пасады ў парадку імпічменту. Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральныя міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі па прапанове Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Структура федэральных органаў выканаўчай улады (Урада Расійскай Федэрацыі) зацвярджаецца ўказам Прэзідэнта Расіі на падставе прапановы Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, якая накіроўваецца на працягу тыднёвага тэрміну пасля яго прызначэння (арт. 112 Канстытуцыі Расійскай федэрацыі). У выніку адміністрацыйнай рэформы 2004 года быў удакладнены статус і размеркаванне функцый паміж федэральнымі міністэрствамі, федэральнымі службамі і федэральнымі агенцтвамі. Акрамя таго, федэральныя органы выканаўчай улады падзеленыя на тыя, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (г.зв. «сілавыя ведамствы») і ўрада Расійскай Федэрацыі.
Члены ўрада
ПасадаПартрэтІмя і прозвішчаПартыяна пасадуСтаршыня ўрада Расійскай ФедэрацыіМіхаіл МішусцінБеспартыйны16 студзеня 2020Намеснікі старшыні ўрадаПершы намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі па пытаннях фінансава-эканамічнай палітыкіАндрэй БелавусаўБеспартыйны21 студзеня 2020Намеснік старшыні ўрада — Кіраўнік апарата ўрадаДзмітрый Грыгарэнка21 студзеня 2020Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі па пытаннях культуры, турызму і спортуДзмітрый Чарнышэнка21 студзеня 2020Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі па пытаннях сацыяльнай палітыкіТаццяна ГолікаваАдзіная Расія18 мая 2018Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі па пытаннях будаўніцтва, ЖКГ і рэгіянальнага развіццяМарат Хуснулін21 студзеня 2020Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі па пытаннях транспарту, сувязі і цыфравізацыі эканомікіВікторыя Абрамчанка21 студзеня 2020Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі па пытаннях абаронна-прамысловага комплексу і ракетна-касмічнай галіныЮрый БарысаўБеспартыйны18 мая 2018Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі па пытаннях аграпрамысловага комплексу, прыродных рэсурсаў і экалогііАляксей Аверчук21 студзеня 2020Намеснік старшыні ўрада — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у Далёкаўсходняй федэральнай акрузеЮрый ТрутнеўАдзіная Расія31 жніўня 2013МіністрыМіністр унутраных спраўУладзімір КалакольцаўАдзіная Расія21 мая 2012Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваўЯўген ЗінічаўБеспартыйны18 мая 2018Міністр аховы здароўяМіхаіл Мурашка21 студзеня 2020Міністр замежных спраўСяргей ЛаўроўАдзіная Расія9 сакавіка 2004Міністр культурыВольга Любімава21 студзеня 2020Міністр абароныСяргей ШайгуАдзіная Расія6 лістапада 2012Міністр асветыСяргей Краўцоў21 студзеня 2020Міністр навукі і вышэйшай адукацыіВалерый Фалькоў21 студзеня 2020Міністр па развіцці Далёкага Усходу і АрктыкіАляксандр КазлоўАдзіная Расія18 мая 2018Міністр прыродных рэсурсаў і экалогііДзмітрый КабылкінАдзіная Расія18 мая 2018Міністр прамысловасці і гандлюДзяніс МантураўАдзіная Расія21 мая 2012Міністр лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацыйМаксут Шадаеў21 студзеня 2020Міністр сельскай гаспадаркіДзмітрый ПатрушаўБеспартыйны18 мая 2018Міністр будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркіУладзімір ЯкушаўАдзіная Расія18 мая 2018Міністр спортуАлег Матыцін21 студзеня 2020Міністр транспартуЯўген ДзітрыхБеспартыйны18 мая 2018Міністр працы і сацыяльнай абароныАнтон Кацякоў21 студзеня 2020Міністр фінансаўАнтон СілуанаўАдзіная Расія16 снежня 2011Міністр эканамічнага развіццяМаксім РашэтнікаўАдзіная Расія21 студзеня 2020Міністр энергетыкіАляксандр НовакАдзіная Расія21 мая 2012Міністр юстыцыіКанстанцін ЧуйчанкаАдзіная Расія21 студзеня 2020
Катэгорыя:Федэральныя органы дзяржаўнай улады Расіі