Кім Ір Сен ( — Кім Ільсон, народжаны Кім Сон Джу; , Мангёндэ, Карэя, Японія — , Пхеньян, Паўночная Карэя) — паўночнакарэйскі камуністычны і дзяржаўны дзеяч. Распрацаваў карэйскую ідэалогію — чучхэ, якая аб’ядноўвае ў сабе марксізм і карэйскі нацыяналізм.

Кім Ір Сен займаў пасады Старшыні Кабінета Міністраў КНДР з 1948 да 1972 і Прэзідэнта КНДР з 1972 да смерці, хоць яго рэальная ўлада заключалася ў пасадзе Генеральнага сакратара Працоўнай партыі Карэі. З 1953 г. маршал КНДР. Афіцыйны тытул, як пры жыцці, так і пасля скону: «Вялікі правадыр маршал таварыш Кім Ір Сен». Пасля смерці абвешчаны «вечным прэзідэнтам» Паўночнай КарэіКим Ир Сен.

Спасылкі Афіцыйная біяграфія (спасылка састарэла) Bradley Martin, Under The Loving Care Of The Fatherly Leader: North Korea And The Kim Dynasty, St. Martins (October, 2004), hardcover, 868 pages, ISBN 0-312-32221-6

Катэгорыя:Кімы (кіруючая сям’я КНДР) Катэгорыя:Постаці Паўночнай Карэі