Інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па адрасе Ленінская вуліца, 39. Пабудаваны ў канцы 1930-х гадоў з цэглы як інтэрнат педагагічнага інстытута. Будынак — помнік савецкай архітэктуры, у якім спалучаюцца класіцыстычная і канструктывісцкія прыёмы.

Архітэктура Чатырохпавярховы будынак складаецца з 2 аб’ёмаў прамавугольнай формы, ступеньчата злучаных на тарцовых частках. Галоўны архітэктурны акцэнт — у месцы злучэння аб’ёмаў. Тут размешчаны галоўны ўваход з шырокай лесвіцай, над ім — балкон з ажурнай металічнай агароджай. Вугал будынка на 2 і 3 паверхах вылучаны паўкалонамі з энтазісам, якія падтрымліваюць шырокі антаблемент і аб’яднаны балконам. Фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з падконнымі нішамі, завершаны прафіляваным карнізам, сцяна першага паверха руставаная, астатнія гладкія. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу.

Цікавыя факты У гэтым інтэрнаце з 1971 па 1975 год у пакоі №32 пражываў студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, першы Прэзідэнт Рэспублікі БеларусьОбщежитие, в котором в студенческие годы жил Александр Лукашенко: душ по расписанию, на дверях - таблички с именами

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:З’явіліся ў 1930-я гады Катэгорыя:1930-я ў Магілёве