Эктар Кастра (;  — ) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1930 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

Біяграфія Ва ўзросце 13 гадоў Эктар Кастра атрымаў траўму электрапілой, у выніку якой пазбавіўся кісці правай рукі, за што атрымаў мянушку Эль Манка (Аднарукі).

Алімпійскі чэмпіён 1928 года. Чэмпіён свету 1930 (адзіны чэмпіён свету ў гісторыі футбола без кісці рукі). Кастра забіў першы гол зборнай Уругвая на чэмпіянатах свету. Двухразовы чэмпіён Паўднёвай Амерыкі. У якасці гульца выйграў 3 чэмпіянаты Уругвая.

Выступаў за «Насьяналь» з Мантэвідэа з 1924 па 1936 год (з перапынкам у 1 сезон). Таксама выступаў за «Літа» і аргенцінскі «Эстудыянтэс».

Пасля завяршэння кар’еры футбаліста стаў трэнерам. Пад яго кіраўніцтвам «Насьяналь» 5 разоў выйграваў чэмпіянат краіны, а ў 1939 годзе Кастра быў памочнікам галоўнага трэнера, калі «Насьяналь» таксама стаў чэмпіёнам.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Насьяналь Мантэвідэа Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Уругвая Катэгорыя:Трэнеры зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Рампла Хуніярс Катэгорыя:Трэнеры ФК Насьяналь Мантэвідэа Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1930 Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе