Павел Галавенка (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Жырардавянка» з Жырардава.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. 21 верасня 2016 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Баранавічы» (3:2), правёўшы на полі ўсе 120 хвілін (з дадатковым часам). 2 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Гарадзеі» (3:1), выйшаўшы на замену на 34-й хвіліне замест атрымаўшага траўму Андрэя Клімовіча.

У сезоне 2017 працягваў выступаць за дубль сталічнага клуба, прыцягваўся да асноўнай каманды ў якасці другога брамніка. За асноўную каманду двойчы выхадзіў на поле — 30 чэрвеня ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (0:0) і 5 ліпеня ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (1:0). У сезоне 2018 згуляў у чатырох матчах чэмпіянату і адным кубкавым.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»Павел Головенко продлил контакт с "Минском". У жніўні 2019 года перайшоў у «Ліду»Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды", дзе быў запасным брамнікам і не з’яўляўся на полі.

У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»Былинкин и Головенко подписали контракты с "Арсеналом", аднак на поле выхадзіў нерэгулярна. У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду"Арсенал" расстался с вратарем Головенко.

У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Жодзіна-Паўднёвае» ў Другой лізе, а ў верасні перабраўся ў польскую «Жырардавянку»Павел Головенко перебрался в польский Д6.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У якасці асноўнага брамніка правёў усе 3 матчы, прапусціў 5 галоў.

10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Мінск 1 −0 2015 дубль Мінск 9 −4 2016 Д1 Мінск 1 −1 2017 Д1 Мінск 1 −0 2018 Д1 Мінск 4 −8 2019 (1) Д1 Мінск 3 −6 2019 (2) Д2 Ліда 0 0 2020 Д2 Арсенал 8 -8 2021 (1) Д2 Арсенал 6 -5 2022 (1) Д3 Жодзіна-Паўднёвае 6 -4

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Жодзіна-Паўднёвае Катэгорыя:Ігракі ФК Жырардавянка Жырардаў