Вуліца Філімонава — вуліца ў Партызанскім і Першамайскім раёнах Мінска. Названа ў памяць Д. Ф. ФілімонаваУлица Филимонова // Vulica.by. Пачынаецца ад Запарожскай пл. і цягнецца да вул. Кедышкі ў раёне Севастопальскага парка.

Славутасці вуліцы Парнікова-цяплічны камбінат Сядзіба Ваньковічаў Сляпянская водная сістэма 24-я гарадская паліклініка спецмедаглядаў (дом 53) Маскоўскі аўтавакзал (1962—2014) (дом 63З 2014 г. на месцы аўтавакзала ідзе будоўля будынка кампаніі «Газпрам».) Развязка з пр. Незалежнасці (з чэрвеня 2016 г.) Гандлёвы цэнтр «Аляксандраў Пасаж» Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (дом 69) 19-я гарадская дзіцячая паліклініка і 19-я раённая паліклініка (для дарослыхАбедзве паліклінікі запісаны пад адрасам пр. Незалежнасці, 119, але фактычна знаходзяцца па вул. Філімонава.) РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (дом 23)

Цікавыя факты Сядзіба Ваньковічаў уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Праект будаўніцтва Маскоўскага аўтавакзала атрымаў тытул самага характэрнага постмадэрнісцкага аб’екта беларускай архітэктурыАвтовокзал Московский // POEZDKA.DE і гран-пры на рэспубліканскім конкурсе «Брэст-99». У 2011 годзе на наступны дзень пасля тэракту 11 красавіка ў метро ў Мінску хадзілі чуткі, быццам адбыўся яшчэ адзін выбух на «Маскоўскім» аўтавакзале. Часткова яны маглі быць заснаваны на тым факце, што побач з рэстаранам «Мегаполіс» (будынак Нацыянальнай бібліятэкі) познім ранкам стаяла машына хуткай дапамогіАндрэй Берастоўскі. Тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г. // Минск старый и новый. Але гэта магло таксама тлумачыцца разгубленасцю і недахопам дакладнай інфармацыі. Інстытут сучасных ведаў з’яўляецца першай прыватнай ВНУ БССР (заснаваны як гасразліковы ў 1990 г.). У чэрвені 2016 г. у гонар інстытута назвалі новы прыпынак аўтобуса 87с, які ёсць толькі ў напрамку вул. Кедышкі пасля развязкі з пр. НезалежнасціТранспартная развязка Філімонава-Незалежнасці (Мінск). Фоткі // Блог Андрэя Берастоўскага. 19-павярховы «Аляксандраў пасаж» мае свой панарамны ліфт, якім, у адрозненне ад аналагічнага ліфта Нацыянальнай бібліятэкі, можна карыстацца бясплатна. У адным месцы вуліца Філімонава перасякае дзіцячую чыгунку.

Спасылкі

Улица Филимонова // Vulica.by Улица Филимонова // Ato.by Улица Филимонова // Мaps Тut.by Транспартная развязка Філімонава-Незалежнасці (Мінск). Фоткі // Блог Андрэя Берастоўскага А. Берастоўскі. Аўтавакзал «Маскоўскі». Ламаць і будаваць // Минск старый и новый А. Берастоўскі. Аўтавакзал «Маскоўскі». Працяг гісторыі // Минск старый и новый

Катэгорыя:Вуліцы паводле алфавіта Катэгорыя:Вуліцы Мінска