Аперацыя Лотас () па захопе Усходняга Тымора была праведзена Інданезіяй у 1975 годзе.

Перадгісторыя Востраў Тымор быў падзелены на ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходні Тымор быў калоніяй Партугаліяй, тады як Заходні Тымор (былая калонія Нідэрландаў) уваходзіў у склад Індоаезіі. Дагавор аб падзеле быў падпісаны ў 1915 годзе.

Пасля партугальскай рэвалюцыі гваздзікоў 1975 года ва Усходнім Тыморы пасіліўся сепаратысцкі рух Рэвалюцыйнага фронта за незалежнасць Усходняга Тымора — ФРЭТЫЛІН, які выступаў за неадкладную незалежнасць.

Уварванне У Інданезіі ўзялі верх нацыяналістычныя настроі, падмацаваныя агрэсіўнасцю ваенных колаў, у тым ліку разведкі Капкамтыб і спецназа Опсус, у выніку якіх кіраўніцтва Інданезіі ўзяло курс на анексію Усходняга ТымораSchwarz (1994), p. 201..

thumb|left|upright|Помнік аб’яднанню 7 снежня 1975 года армія Інданезіі пачала ўварванне. Пасля марской бамбардзіроўкі Дылі быў высаджаны дэсант з 641 марскога пехацінца, якія выбілі з горада праціўнікаў акупацыі. Страты склалі 35 салдат з боку Інданезіі і 122 абаронцы незалежнасці Усходняга Тымора Angkasa Online .

10 снежня быў узяты другі буйны горад Баўкау, 25 снежня — Ліквіса і Маубара. Да красавіка 1976 года ў Усходнім Тыморы размяшчаўся акупацыйны корпус колькасцю ў 35000 салдат, і яшчэ 10000 ў Заходнім Тыморы.

Анексія Інданезійскі ўрад абвясціў анексію Усходняга Тымора як акт дэкаланізацыіIndonesia (1977), p. 16.

22 снежня 1975 года Савет Бяспекі ААН ў рэзалюцыі 384 прызнаў права грамадзян Усходняга Тымора на самавызначэнне.

Літаратура Indonesia. Department of Foreign Affairs. Decolonization in East Timor. Jakarta: Department of Information, Republic of Indonesia, 1977.

Спасылкі Indonesian Casualties in East Timor, 1975—1999: Analysis of an Official List. Gendercide Watch. Case Study: East Timor (1975-99) History of East Timor — Indonesia invades USING ATROCITIES: U.S. Responsibility for the SLAUGHTERS IN INDONESIA and EAST TIMOR by Peter Dale Scott, Ph.D. War, Genocide, and Resistance in East Timor, 1975-99: Comparative Reflections on Cambodia by Ben Kiernan

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыя Усходняга Тымора Катэгорыя:Гісторыя Партугаліі