Галубі́на — рака ў Горацкім, Дрыбінскім і ШклоўскімОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 19 км, з іх 15 км у Горацкім раёне. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Горацкім раёне за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Гулідаўка. Упадае ў Басю прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Галабурды Дрыбінскага раёна, на поўдзень ад вёскі Шастакі на тэрыторыі Шклоўскага раёна. Вадазбор на поўначы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.
Каля аграгарадка Аўсянка і вёскі Крыўцы на рацэ вадасховішча.
Літаратура
Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Басі