Партуга́льская мо́ва () — мова раманскай групы індаеўрапейскай сям’і моў.
Афіцыйная мова Партугаліі, Бразіліі, Анголы, Мазамбіка, Каба-Вердэ, Гвінеі-Бісау, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Усходняга Тымора і Макаа. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту. Развілася з сярэдневяковай галісійска-партугальскай мовы. Існуюць два асноўныя варыянты — еўрапейскі (pt-pt) і бразільскі (pt-br), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго на ўзроўні фанетыкі, лексікі, арфаграфіі і, у меншай ступені, граматыкі. У Анголе і Мазамбіку выкарыстоўваецца еўрапейскі варыянт партугальскай мовы з вялікай колькасцю лексічных запазычанняў з афрыканскіх моў. У іншых афрыканскіх краінах партугальская мова, прынамсі ў сферы паўсядзённага выкарыстання, у значнай ступені крэалізаваная.
Гл. таксама Партугальска-беларуская практычная транскрыпцыя Садружнасць партугаламоўных краін
Крыніцы
Спасылкі
Партал бразільскай партугальскай мовы Граматыка, даведнік змяненняў дзеясловаў, візуальны слоўнік, анлайн-урокі. Dicionários-Online.com Партугальскія слоўнікі Партугальска-Англійскі слоўнік Інстытут Камоэнса Змяненне дзеясловаў Партугальскі Змяненне дзеясловаў
Катэгорыя:Мовы Партугаліі Катэгорыя:Мовы Бразіліі Катэгорыя:Мовы Анголы Катэгорыя:Мовы Мазамбіка Катэгорыя:Мовы Каба-Вердэ Катэгорыя:Мовы Гвінеі-Бісау Катэгорыя:Мовы Сан-Тамэ і Прынсіпі Катэгорыя:Мовы Усходняга Тымора Катэгорыя:Мовы Макаа Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы