thumb|Залачэнне драўлянай рамкі лістамі сусальным золатам thumb|240px|Пазалочаная брама ў Новым Каралеўскім замку ў Празе thumb|240px|Пазалочаныя электронныя кантактныя элементы Залачэ́нне — пакрыццё вырабаў, асобных частак прылад, канструкцый або збудаванняў тонкім слоем золата з дэкаратыўнымі, ахоўнымі і ахоўна-дэкаратыўнымі мэтамі.
Выкарыстоўваецца ў ювелірнай і гадзіннікавай вытворчасці, паўправадніковай тэхніцы, прыкладным мастацтве і іншых галінах.
Спосабы залачэння Існуе некалькі спосабаў нанясення залатога пакрыцця: Ліставое залачэнне — наклейванне на падрыхтаваную паверхню тонкіх (0,1—0,3 мкм) лістоў золата. Гэты спосаб вядомы з 3-га тысячагоддзя да н.э. (у Егіпце). У Кіеўскай Русі ён пашырыўся з X—XI стагоддзяў і ўжываўся для аддзелкі палацаў і храмаў. У паліграфіі выкарыстоўваецца для спецыяльнага мастацкага друкавання і ціснення пераплётаў. Парашковае залачэнне — нанясенне на выраб, пакрыты клейкім лакам, тонкага слоя залатога парашку. Агнявое залачэнне — пакрыццё металічных, звычайна медных, лістоў амальгамай (сплаў золата і ртуці) з наступнай адгонкай ртуці пры награванні. Другі варыянт гэтага спосабу — нанясенне на фарфора-фаянсавыя вырабы лаку, у якім ёсць золата. Пры абпальванні лак выгарае, а залатое покрыва застаецца. Залачэнне плакіроўкай — гарачая пракатка лістоў золата з лістамі іншага металу або валачэнне металічных пруткоў, абкручаных лістамі золата. Такім спосабам вырабляюць біметал для карпусоў гадзіннікаў і іншых вырабаў. Гальванічнае залачэнне (выкарыстоўваецца з сярэдзіны XIX стагоддзя) — нанясенне залатога пакрыцця метадам электралітычнага асаджэння, пераважна ў цыяністых залатых электралітах. Залачэнне катодным распыленнем пашырана ў вытворчасці фотаэлементаў.
Залачэннем таксама называюць пакрыццё прадметаў рэчывамі залацістага колеру.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Катэгорыя:Металургія Катэгорыя:Ювелірная справа Катэгорыя:Паліграфія Катэгорыя:Пакрыцці Катэгорыя:Ювелірныя тэхнікі Катэгорыя:Золата