Сандра Гатал (; нар. , , Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст харвацкага паходжання, нападнік нямецкага клуба «Венцэнбах».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Брэгенц», у складзе якога і пачаў дарослую кар’еру. Да 2014 года выступаў у Аўстрыі за клубы «Фёрст», «Вольфсберг», «Аўстрыя» і «Горн». У 2014 годзе перайшоў у харвацкі «Хайдук», дзе правёў паспяховы сезон (25 матчаў, 9 галоў). На наступны год стаў іграком швейцарскага «Санкт-Галена», але не здолеў замацавацца ў складзе. У першай палове 2016 года гуляў у арэндзе ў Турцыі, пазней стаў іграком польскага клуба «Пяст», але правёў толькі чатыры матчы і хутка пакінуў каманду. У пачатку 2017 года гуляў за ізраільскі «Ашдод», пасля чаго зноў апынуўся ў Харватыі, далучыўшыся да клуба «Істра 1961».
У студзені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з БрэстаАвстрийский форвард Готал подписал контракт с брестским "Динамо". Разам з «Дынама» выйграў Суперкубак і Кубак Беларусі. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкую камандуБрестское "Динамо" расторгло контракт с Готалом.
У жніўні 2018 года папоўніў склад чэмпіёна Літвы марыямпальскай «Судувы», дапамог клубу ў сезоне 2018 заваяваць другі запар тытул. У верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду і неўзабаве вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Гартберга». У верасні 2020 года далучыўся да нямецкага клуба «Донауштаўф» з рэгіянальнай Баварскай лігі. У студзені 2022 года перайшоў у рэгенсбургскую «Фартуна», а сезон 2022/23 пачаў у швейцарскім «Монтлінген», які пакінуў ужо ў верасні 2022 года. З 2023 года стаў гуляць за «Венцэнбах».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Харватыі: 2014/15 Уладальнік Кубка Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018 Чэмпіён Літвы: 2018 Уладальнік Суперкубка Літвы: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Аўстрыі Катэгорыя:Ігракі ФК Брэгенц Катэгорыя:Ігракі ФК Фёрст Вена Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсберг Катэгорыя:Ігракі ФК Аўстрыя Клагенфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Горн Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Санкт-Гален Катэгорыя:Ігракі ФК Ені Малат’яспор Катэгорыя:Ігракі ФК Пяст Глівіцы Катэгорыя:Ігракі ФК Ашдод Катэгорыя:Ігракі ФК Істра 1961 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Гартберг Катэгорыя:Ігракі ФК Донауштаўф Катэгорыя:Ігракі ФК Фартуна Рэгенсбург