Анто́н Андрэ́евіч Смо́льскі (нар. , в. Пясочнае«Прессбол» № 011 (4130) 9 лютага 2018, С. 2, Капыльскі раён) — беларускі біятланіст. Сярэбраны прызёр XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 у індывідуальнай гонцы.
Біяграфія Біятлонам займаецца з 12 гадоў. Выхаванец Капыльскай СДЮШАР, першы трэнер — Анатоль Сянюк. Неаднаразова станавіўся прызёрам дзіцячых і юнацкіх рэспубліканскіх спаборніцтваў. Скончыў сярэднюю школу № 2 імя Ц. Гартнага г. Капыля і аўтатрактарны факультэт БНТУ завочна (2019)Антон Смольский. Ничего страшного, если споришь с Рыженковым // Прессбол, 20 красавіка 2020 .
У 2014 годзе трапіў у юніёрскую каманду Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»Биатлонист Антон Смольский: Природные физические данные имеют не самое большое значение // Звязда, 13 чэрвеня 2019. . Член нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне з 2017 года. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 2018 года.
У 2023 годзе стаў заслужаным майстрам спорту Рэспублікі БеларусьДзяржузнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.
Разведзены, мае дачку ад першага шлюба.
Спартыўная кар’ера З 2015 года ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах сярод юніёраў. У лютым 2017 года заваяваў бронзавы медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Брэзна-Осрблі. У пагоні на дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі пяць разоў даў пудла, але дзякуючы добрай хуткасці змог утрымацца ў тройцы прызёраў Беларус Антон Смольскі заваяваў бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне , Еўрарадыё. 20-02-2017. У тым жа годзе на летнім чэмпіянаце свету сярод юніёраў заваяваў бронзу ў змяшанай эстафеце. Станавіўся прызёрам этапа юніёрскага Кубка IBU ў эстафеце.
У сезоне 2016/17 дэбютаваў у спаборніцтвах сярод дарослых на Кубку IBU. Лепшы вынік па стане на сакавік 2020 года — 14-е месца ў гонцы пераследу. Прымаў удзел у Чэмпіянаце Еўропы 2018 года, заняў 57-е месца ў спрынце. На Кубку свету дэбютаваў у лістападзе 2017 года на этапе ў Эстэрсундзе ў змешанай эстафеце, заняў са сваёй зборнай 11-е месца. Першую асабістую гонку правёў у снежні 2017 года на этапе ў Ансі, заняў 90-е месца ў спрынце.
Увайшоў у склад беларускай зборнай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, да таго часу правёў толькі дзве асабістыя гонкі Кубка свету і не набіраў у іх ачкоў. На Алімпіядзе заняў 35-е месца ў спрынце, 33-е — у гонцы пераследу і восьмае — у эстафецеБиатлонист Антон Смольский: на новую гонку — с лучшей динамикой // Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, 12 лютага 2018 .
На Чэмпіянаце свету 2020 года найлепшым ягоным вынікам стала 15-е месца ў спрынце.
На час выступлення на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Антон Смольскі лічыўся лідарам нацыянальнай каманды. Ён заняў другое месца у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі, не дапусціўшы пры стральбе ніводнага промаху. Ягоны медаль стаў першай узнагародай беларускіх атлетаў на гэтых спаборніцтвах і першым з 2010 года медалём мужчынскай зборнай Беларусі па біятлонеВалерыя Сцяцко. Антон Смольскі заваяваў серабро Алімпійскіх гульняў // Звязда, 8 лютага 2022 .
Вынікі выступленняў СпаборніцтваІндывідуальная гонкаСпрынтГонка пераследванняМас-стартЭстафетаЗмяшаная эстафетаАгульны залікАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаЗімовыя Алімпійскія гульніПхёнчхан 2018не ўдзельнічаў 34 33 не ўдзельнічаў 8 не ўдзельнічаўПекін 2022 10 14 17 8 6 Чэмпіянаты свету па біятлонеЭстэрсунд 20195877 не ўдзельнічаў1013 Разун-Антэрсельва 2020341538 не ўдзельнічаў912 Паклюка 2021293334 не ўдзельнічаў914 Вынікі выступленняў на Кубку свету2021/2022Вынікі Эстэрсунд Эстэрсунд Гохфільцэн Ансі Обергоф Рупольдынг Разун-Антэрсельва АГ Пекін Контыялахты Отэпя ОслаАчкоўМесцаІндСпрСпрЭстПерСпрПерЭстСпрПерМССпрЗмАзмПерСпрЭстПерІндМСЭстЗмІндСпрПерЭстМСЭстСпрПерСпрМСЗмАсмСпрПерМС405101919456263666411462—34333191812621014817 2020/2021 ВынікіКонтыялахтыКонтыялахтыГохфільцэнГохфільцэнОбергофОбергофАнтгольцПаклюкаНове-МестаНове-МестаЭстэрсундАчкоўМесцаІндСпрСпрЭстПерСпрПерЭстСпрПерМССпрЗмАзмПерСпрЭстПерІндМСЭстЗмІндСпрПерЭстМСЭстСпрПерСпрМСЗмАсмСпрПерМСЭст2642619343511362411292633—34264—4216—28—1314333429—9—82243185510—171919 2019/2020ВынікіЭстэрсундГохфільцэнАнсіОбергофРупольдынгПаклюкаЧС АнтгольцНове-МестаКонтыялахты ХолменколенАчкоўМесцыСузмЗмСпрІндЭстСпрПерЭстСпрПерМССпрМСЭстПерСпрПерЭстСузмЗмІндМСЗмСпрПерІндСузмЭстМССпрЭстМССпрПерСузмЗмСпрПер13336—1681351492—7———25—548416—881—12153834—9—187—1614————— 2018/2019ВынікіПаклюкаГохфільцэнНове-МестаОбергофРупольдынгАнтгольцКанмарСолт-Лейк-СіціЧС ЭстэрсундХолменколенАчкоўМесцаСузмЗмІндСпрПерСпрПерЭстСпрПерМССпрПерЭстСпрЭстМССпрПерМСІндЭстСпрПерСузмЗмЗмСпрПерІндСузмМСЭстСпрПерМС1587—125550559117—81——2641135210—5450———————1377—58——105450—
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе.
Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь