Рафаіл Фёдаравіч Габасаў (нар. , Магнітагорск, РСФСР — 8 мая 2020) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1970, Матэматычныя пытанні аптымізацыі сістэм кіравання), прафесар (1971).

Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут (1957). З 1967 года працаваў у БДУ. Навуковыя працы прысвечаны якаснай тэорыі аптымальнага кіравання, метадам аптымізацыі. Распрацаваў канструктыўныя метады развязання экстрэмальных задач, пабудаваў пазіцыйныя развязкі задач аптымальнага кіравання ва ўмовах нявызначанасці.

Навуковыя працы Особые оптимальные управления. М., 1973 (разам з Ф.Кірылавай); Методы линейного программирования. Мн., 1977-80. Ч. 1-3 (разам з Ф.Кірылавай); Конструктивные методы оптимизации. Мн., 1984-98. Ч. 1-3 (разам з Ф.Кірылавай).

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук