А́па () — вулкан на востраве Мінданаа на Філіпінах, вышэйшы пункт Філіпінскага архіпелага.
Вышыня вулкана 2954 (2938Apo // Global Volcanism Program) м. Складзены з андэзітаў у сальфатарнай стадыі. На схілах каньёны, вадаспады, тэрмальныя крыніцы. Да вышыні 400 м трапічныя лясы са шматлікімі архідэямі, вышэй — мяшаныя лясы і хмызнякі.
Вулкан Апа ўваходзіць у склад створанага ў 1936 годзе нацыянальнага парка Маўнт-Апа (плошча 76 900 га).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Apo // Global Volcanism Program
Катэгорыя:Геаграфія Філіпінаў Катэгорыя:Стратавулканы