Балашак () — аул у Каракіянскім раёне Мангістаўскай вобласці Казахстана. Уваходзіць у склад сельскай акругі Балашак. Код КАТА 474235100.
Утвораны ў 2012 годзе на базе чыгуначнай станцыі Балашак. Адміністрацыйна ў склад аула таксама ўваходзяць раз'езды Бестарткул, Курмаш і Тайгыр.
Балашак — пагранічная чыгуначная станцыя, размешчаная на ўчастку «Жанаазен — Казанджык» чыгункі Казахстан — Туркменістан — Іран, усходняй галінцы міжнароднага транспартнага калідора Поўнач — Поўдзень.
Урачыста адкрыта 11 мая 2013 года прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і кіраўніком Рэспублікі Туркменістан Гурбангулы Бердымухамедавым. Назва ў перакладзе азначае «Будучыня».
У снежні 2014 года на станцыі жыло каля 500 чалавек, галоўным чынам чыгуначнікі. Па буднях хадзіў цягнік «Жанаазен — Балашак». Cацыяльная інфраструктура — амбулаторыяя, дзіцячыя пляцоўкі, лазня, пякарня, сталовая і крама.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Каракіянскага раёна