Саля́нка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Солан (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Дубное. Працякае праз горад Старыя Дарогі. Упадае ў Солан прыкладна за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Солан. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча Салянкі каналізаванае ў верхнім цячэнні.
Літаратура
Ліст карты N-35-105. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы