Эдуард Віктаравіч Туманаў (нар. , Пінск) — беларускі і расійскі судова-медыцынскі эксперт.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Пінску Брэсцкай вобласці Беларускай ССРТуманов Эдуард Викторович.

У 1983 годзе паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча. Вучобу ў медвучылішчы сумяшчаў з працай санітарам на Пінскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі. Пасля завяршэння вучобы працаваў загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта в. Мерчыцы Пінскага раёна. Праходзіў тэрміновую службу ў складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане.

У 1989 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1995 годзе, пасля заканчэння інстытута, паступіў у вочную аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «Судовая медыцына». Падчас навучання ў аспірантуры ў перыяд з 1996 па 1997 гады прайшоў навучанне на факультэце падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі судова-медыцынскіх спецыялістаў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час працуе дацэнтам кафедры судовай медыцыны Расійскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта, загадчык вучэбнай часткай кафедры.

Навуковая дзейнасць У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Морфафункцыянальныя асаблівасці міякарда ў выпадку раптоўнай смерці пры дылатацыйнай кардыяміяпатыі». Дацэнт ВАК.

Аўтар 108 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 2 падручнікаў, 9 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 6 патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі.

Спасылкі Туманов Эдуард Викторович

Катэгорыя:Судовыя медыкі Беларусі Катэгорыя:Судовыя медыкі Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)