Маладзечанскі настаўніцкі інстытут (поўная назва — Маладзечанскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут Міністэрства асветы БССР) — дзяржаўная педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў г. Маладзечна з 1947 па 1955 гг. Згодна некаторых звестак, не даваў вышэйшай адукацыі. Пры Інстытуце дзейнічала завочнае аддзяленне і нават месячныя курсы . Закрыты падчас узбуйнення педагагічных навучальных устаноў.

Успаміны пра інстытут В. П. Цітовіч, які ў 1952 годзе паступіў у Маладзечанскі настаўніцкі інстытут на фізіка-матэматычнае аддзяленне, узгадваў пра час свайго навучання: «Стыпендыі хапала на хлеб і ваду. Сярод студэнтаў дзейнічала каса ўзаемадапамогі. Пры крайняй неабходнасці з яе выдзялялі грошы на пакупку адзення. Для сучаснай моладзі ўмовы нашага студэнцкага жыцця здадуцца пеклам, а для нас, хто перажыў вайну і пасляваенную разруху, гады вучобы былі раем. Усе цяжкасці мы пераносілі мужна, на лёс не скардзіліся. Уся краіна перажывала вялізныя цяжкасці. Задача стаяла выжыць… Падручнікаў і вучэбнай літаратуры не было, але мы вучыліся з вялікім стараннем. Нашы выкладчыкі не мелі вучоных ступеняў і званняў, але яны ў дасканаласці ведалі свой прадмет і імкнуліся як мага больш даць нам ведаў. Бо мы атрымлівалі адну з самых прэстыжных прафесій. Яшчэ з польскіх часоў самымі паважаемымі людзьмі былі настаўнік, урач і святар. Перад імі знімалі шапку за 20 метраўВ. Атрошка Настаўнік // Міёрскія навіны.»

Галіна Сямёнаўна Рыжэвіч, настаўніца гісторыі Залескай школы, якая паступала ў інстытут у 1951 годзе, узгадвае: «На той час настаўнікаў не хапала, таму ў інстытуце рыхтавалі спецыялістаў шырокага профілюСвятлана СТАНКЕВІЧ Яе вучням — усяго па 60 // Рэгіянальная газета».

Дырэктары Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі (1953—1955)

Вядомыя выпускнікі Андрэй Піліпавіч Прохарчык (нар. 1928) — беларускі вучоны, празаік.

Вядомыя выкладчыкі Ісідар Самуілавіч Бас (1913—?) — беларускі літаратуразнавец. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921—2000) — беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі. Васіль Іванавіч Новікаў (1911—?) — выкладчык і дзяржаўны чыноўнік, узначальваў кафедру марксізму-ленінізму Інстытута ў 1947 гГ. Напрэеў Новікаў Васіль Іванавіч // Выдатныя вучоныя нашы землякі.

Спасылкі Зональный государственный архив в г. Молодечно // Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларуси Спецыян Вікторыя Алегаўна ДЗЕЙНАСЦЬ МАЛАДЗЕЧАНСКАГА НАСТАЎНІЦКАГА ІНСТЫТУТА . Рэфэрат Агляд падзей у раённай газеце за чэрвень 1969 года // Працоўная слава (успаміны пра ветэрана ВАВ С. С. Кузняцова, які вучыўся ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце) Заслужаныя работнікі рэспублікі. Народнай адукацыі // Любанщина

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1955 годзе Катэгорыя:1947 год у Беларусі Катэгорыя:Адукацыя ў Маладзечне