Ку́на — рака ў Беларусі, у Смаргонскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 7,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Віктасіна, упадае ў Ашмянку на поўдзень ад вёскі Керплашына. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі