Велута́ — вадасховішча ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Лунінец, за 3 км на паўночны захад ад аграгарадка Велута, каля вёскі Навасёлкі.
Створана ў 1976 годзе. Плошча паверхні 7,6 км². Даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 2,8 км. Найбольшая глыбіня 3,41 м, сярэдняя 3 м. Найбольшы аб’ём вады 31 млн м³. Ваганні ўзроўню вады каля 3,5 м. Даўжыня берагавой лініі 19,4Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни км. Берагі вадасховішча пясчаныя, спадзістыя. Вадасховішча наліўное. Напаўняецца вадой з Стрыжэўскага канала і ракі Цна.
Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі.
Літаратура
Ліст карты N-35-126. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // «Справочник Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Брестская область — Описание гидротехнических сооружений // «Справочник Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці) Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе